
Інтэрактыўны дапаможнік "Беларускія пісьменнікі - дзецям" распрацаваны ў праграме https://www.thinglink.com і ўяўляе інфармацыю ў выглядзе дрэва, на якім размешчаны абразкі-кніжкі ў каляровых колах, колер якіх пазначае адпаведную вобласць Рэспублікі Беларусь.
Мінск, Мінская вобласць - жоўты колер
Брэст, Брэсцкая вобласць - чырвоны колер
Гродна, Гродзенская вобласць - белы колер
Віцебск, Віцебская вобласць - сіні колер
Магілёў, Магілёўская вобласць - чорны колер
Гомель, Гомельская вобласць - зялёны колер
У дапаможніку змешчаны інфармацыйны матэрыял аб сучасных дзіцячых пісьменніках (кароткая біяграфія, творчы шлях, бібліяграфічны спіс твораў для дзяцей). У дадатку да пісьменнікаў (перайшоўшы па спасылцы) можна прачытаць прапанаваны аўтарскі твор (верш, казку, апавяд).
Інтэрактыўным дапаможнікам (кароткае назва «Бібліятэчка у кішэні») можна скарыстацца, знаходзячыся ў дарозе, падарожжы, на адпачынку, у працэсе навучання.

Працуе дапаможнік у інтэрактыўным рэжыме, адкрыць можна па спасылцы ў гаджэце з дапамогай кьюар-кода.
Дапаможнік прызначаны для шырокага кола чытачоў: педагогаў, бацькоў, выхаванцаў дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Сумесная вечарына з бацькамi
Занятак "Свята Саракi"
Міні - музей "Наша спадчына" ў нашай установе дашкольнай адукацыі створаны для азнаямлення выхаванцаў з культурай і побытам беларускага народа, што з'яўляецца магутным сродкам уздзеяння. Экспанаты музея збіралі разам з дзецьмі, бацькамі і педагогамі. Гэта былі розныя старадаўнія прадметы.
Экспанаты этнаграфічнага музея выкарыстоўваюцца на занятках па азнаямленню з звычаямі і традыцыямі беларускага народа, на занятках па выяўленчаму мастацтву, пры правядзенні святаў "Масленiца", "Купалле", "Запрашаем на Калядкi", "Свята восенi" і іншыя. З мэтай выхавання пачуцця прыналежнасці да беларускай нацыі распрацованы заняткì, зместам якìх сталі старадаўнія беларускія традыцыі і звычаі, узаемадзеянне чалавека з прыродай, адлюстраванне жыцця беларусаў у працы і побыту.
Міні - музей "Наша спадчына» пастаянна папаўняецца.