Акцыя "Скарбонка роднага слова"
«Скарбонка роднага слова» - гэта Рэспубліканская тэматычная адукацыйная акцыя і праект ва ўстановах дашкольнай адукацыі Беларусі, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы, знаёмства дзяцей з прыгажосцю роднай мовы, захаванне культурнай спадчыны і ўзбагачэнне слоўнікавага запасу. Кожны чацвер у рамках ініцыятывы ўкараняецца новае беларускае слова, да вывучэння якога запрашаюць далучацца і бацькоў выхаванцаў.
Словы тыдня: кожны тыдзень дзеці знаёмяцца з новым беларускім словам ці некалькімі словамі (колькасць слоў залежыць ад узроставай групы, напрыклад: у другой малодшай групе – адно слова, у сярэдняй – два, у старэйшай – тры).
Выхаванцы нашай дашкольнай установы актыўна і з захапленнем знаёмяцца з прыгажосцю роднай мовы ў межах акцыі «СКАРБОНКА РОДНАГА СЛОВА».
Выхаванцы старэйшага ўзросту здзейснілі сапраўдную кулінарную вандроўку! Яны даведаліся, што такое сапраўдная беларуская страва, адкрылі для сябе незвычайны смак нацыянальнай кухні і пазнаёміліся са знакамітай бабкай. У сярэдніх групах дзеці даследавалі навакольны свет і рэчы вакол нас. Цяпер яны выдатна ведаюць, як правільна карыстацца відэльцам падчас абеду, і што такое аконная шыба, праз якую ў пакой зазірае сонейка.
А самыя маленькія — выхаванцы малодшай групы — дадалі ў сваю скарбонку вельмі яркае слова. Яны даведаліся, што кожная фарба або цацка мае свой непаўторны колер!